Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аль-Кайда зноў пагражае Брытаніі тэрактамі


ДУБАЙ. Катарскі тэлеканал Ад-Джазіра перадаў запіс, які прыпісваецца Аль-Кайдзе. На стужцы Магамэт Сыдык, меркаваны ўдзельнік тэрактаў у Лёндане, і другая асоба Аль-Кайды аз-Завахіры ўзялі на сябе адказнасьць за ліпеньскія тэракты ў Лёндане (у якіх загінулі 50 асобаў) і прыгразілі будучымі тэрактамі. Аз-Завахіры ахарактарызаваў тэракты як “поўху” прэм’еру Брытаніі Тоні Блэру. Брытанскі ўрад адмовіўся камэнтаваць стужку.
XS
SM
MD
LG