Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Арменіі за абмяжаваньне паўнамоцтваў прэзыдэнта


ЕРЭВАН: Парлямэнт Арменіі ўхваліў канстытуцыйныя зьмены, якія абмяжоўваюць паўнамоцтвы прэзыдэнта і павялічваюць незалежнасьць судоў. Калі папраўкі будуць прынятыя ў трэцім чытаньні, павінен яшчэ адбыцца рэфэрэндум у гэтым пытаньні. У адпаведнасьці з папраўкамі, прэзыдэнт перастане быць кіраўніком ураду, а роля фармаваньня ўраду прыпадзе парлямэнту. Апазsцыйныя партыі не падтрымалі зьмены, паколькі на іхную думку, у выніку прэзыдэнт Робэрт Качарян зможа балатавацца на трэці тэрмін.
XS
SM
MD
LG