Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея адмовілася падпісаць дамову аб дэмаркацыі мяжы з Эстоніяй


МАСКВА: Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін адмовіўся падпісаць дамову аб дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы з Эстоніяй. Дамова была падпісаная 18 траўня, аднак эстонскі парлямэнт зьмяніў прэамбулу, што абурыла Маскву. У прэамбуле гаворыцца, што далучэньне Эстоніі да Савецкага Саюзу было “ незаконным захопам” і “ агрэсыяй”. Паводле парлямэнту, Эстонія зьяўляецца праўным спадкаемцам Эстонскай Рэспублікі абвешчанай ў 1918 годзе. У адпаведнасьці з мірнай дамовай з Тарту, у склад Эстоніі ўваходзіў пячорскі раён на Пскоўшчыне.
XS
SM
MD
LG