Згодна з праектам, найбліжэйшымі месяцамі будзе праведзена ўнутранае пераплянаваньне будынку і абнаўленьне яго даху. Паводле будаўнікоў, рэканструкцыя павінна быць завершаная да 1 студзеня 2006 году.
Ірына Сідарэнка, адна з кіраўнікоў гуманітарнага ліцэю, у інтэрвію агенцтву БелаПАН нагадала, што рашэньне выселіць навучальную ўстанову з будынку на вуліцы Кірава ўлады матывавалі неабходнасьцю правядзеньня рамонту, пасьля якога абяцалі вярнуць будынак дзецям.
“Зь вясны 2003 году мы ўжо прызвычаіліся да падману ўладаў. Сымбалічна, што ў нашым будынку разьмесьціцца суд, хаця гісторыя ўсё расставіць па сваіх месцах”, – зазначыла Ірына Сідарэнка.
Гл. таксама Флэш-моб “Хачу вучыцца па-беларуску!” Ля зачыненага ўладамі Ліцэю адбылася ўрачыстая лінейка (фота)