Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку -- трохдзённая жалоба


НАДЖАФ. ІРАК. Галоўны шыіцкі клірык аятала Алі аль-Сістані заклікаў да нацыянальнага адзінства пасьля ўчорашняй трагедыі, калі ў часе цісканіны на мосьце праз Тыгр загінулі каля тысячы шыіцкіх пілігрымаў. Асобныя чыноўнікі абвінавацілі паўстанцаў, якія пераважна атрымліваюць падтрымку з боку сунітаў, што яны справакалі паніку, калі крычалі пра тэрарыста, які пагражае сябе падарваць. Аднак, няма ніякіх доказаў, што на мосьце былі паўстанцы. Хамід Хафаф, прадстаўнік Сістані ў сьвятым горадзе Наджаф, таксама заклікаў іракцаў да адзінства. Радыкальны шыіцкі клірык Магтада аль-Садр выказаў спачуваньні сем’ям загіблых. Трагедыя адбылася ў дні, калі павялічылася напружанасьць паміж шыітамі, курдамі і сунітамі ў зьвязку з праектам новай канстытуцыі краіны. У Іраку абвешчаная трохдзённая жалоба.
XS
SM
MD
LG