Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане выйшлі на сьлед выкрадальнікаў брытанца


КАБУЛ. Аўганская паліцыя выйшла на сьлед выкрадальнікаў брытанца і ягонага перакладчыка. Прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў Лутфула Машал паведаміў, што ў часе выкраданьня ў заходняй частцы краіны былі забітыя тры паліцыянты. Паліцыя затрымала аднаго з нападнікаў і вядзе пошукі астатніх у горным раёне. Машал заявіў, што акцыю захопу замежнікаў арганізавала крымінальная групоўка, якая, магчыма, супрацоўнічае з талібамі.
XS
SM
MD
LG