Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працягваецца расьсьледаваньне забойства Рафіка Харыры


БЭЙРУТ. У Бэйруце працягваецца расьсьледаваньне забойства былога прэм’ер-міністра Лібану Рафіка Харыры. Некалькі дзён таму былі арыштаваныя былыя кіраўнікі лібанскіх спэцслужбаў, вядомыя сваімі прасырыйскімі настроямі. Спэцыяльны прадстаўнік ААН, сьледчы з ФРГ Дэтлеф Мэхліс сказаў, што пяцёра арыштаваных – гэта толькі частка агульнага малюнку, ёсьць і іншыя падазраваныя. Экс-прэм’ер Рафік Харыры, які апошнімі гадамі ачольваў апазыцыю, быў перакананым праціўнікам вайсковай прысутнасьці Сырыі ў Лібане. Ягонае забойства выклікала хвалю пратэстаў, вынікам якіх стаў вывад сырыйскіх войскаў.
XS
SM
MD
LG