Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбылася сустрэча міністраў замежных справаў Ізраілю і Пакістану


СТАМБУЛ. Прадстаўнік пакістанскага прэзыдэнта Пэрвэза Мушарафа заявіў сёньня, што ягоная краіна не ўсталюе дыпляматычных стасункаў зь Ізраілем, пакуль ня будзе ўтвораная сувэрэнная палестынская дзяржава. Шаўкат Султан зрабіў гэтую заяву пасьля першай публічнай сустрэчы ў турэцкім горадзе Стамбуле пакістанскага і ізраільскага міністраў замежных справаў. Паводле Шаўката, Мушараф таксама будзе кансультавацца і зь іншымі арабскімі дзяржавамі. Ізраільскі міністар замежных справаў Сільван Шалом назваў сёньняшнюю сустрэчу са сваім пакістанскім калегам Хуршыдам Касурам гістарычнай.
XS
SM
MD
LG