Паводле Канстытуцыі й Выбарчага кодэксу, выбары мусяць адбыцца да 20 ліпеня 2006 году. Лідзія Ярмошына адзначыла, што выбары, праўдападобна, пройдуць 16 ліпеня. Фактычна, часу на другі тур не застаецца.
Старшыня Цэнтравыбаркаму так і сказала: “Думаю, што другі тур наўрад ці спатрэбіцца”. То бок, улады нават не спрабуюць прытрымлівацца нейкіх дэмакратычных нормаў і правілаў.
У інтэрвію Ярмошынай ёсьць яшчэ адзін сюжэт, які сьведчыць не пра нэўтральнасьць старшыні Цэнтравыбаркаму, а наадварот, — пра ейную заангажаванасьць у каманду Лукашэнкі. Яна сказала: “Пасьля выбараў 2001 году на наступную раніцу рэакцыя многіх грамадзян была такая: вынікі выбараў можна параўнаць з Днём Перамогі. Гэта была сапраўдная народная радасьць”. Гэтую рэпліку можна ацаніць як агітацыю за аднаго з кандыдатаў. Чаму ўлады нават не спрабуюць гуляць у дэмакратыю, а, наадварот, дэманструюць фармальнасьць гэтых выбараў?
На гэтыя і іншыя пытаньні разважаюць намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Альфэр і кіраўнік выбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Мілінкевіча — Віктар Карняенка. (Чытаць поўны тэкст перадачы)