Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН параўноўвае "Катрыну" з цунамі 2004 г.


НЬЮ-ЁРК. Намесьнік Генэральнага сакратара ААН па гуманітарных пытаньнях Ян Эгеланд назваў ураган “Катрына” адным з самых разбуральных бедзтваў у гісторыі чалавецтва. Сп. Эгеланд сказаў, што “Катрына” прынесла большы эканамічны ўрон, чым цунамі ў Паўднёва-Усходняй Азіі, але скаардынаваныя дзеяньні амэрыканскіх уладаў прывялі да таго, што загінула нашмат менш чалавек, чым пры цунамі, якія панесьлі 180 тыс. жыцьцяў. Ад “Катрыны” ж загінулі, паводле некаторых зьвесткаў, некалькі тысяч чалавек. Эгеланд заявіў, што ААН гатовая дапамагчы пацярпелым, але ўлады ЗША пакуль не рабілі ніякага запыту на гэты конт.
XS
SM
MD
LG