Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Катрына" забіла тысячы чалавек


ВАШЫНГТОН. Ўраган “Катрына” – “адно з найцяжэйшых бедстваў у амэрыканскай гісторыі. Мінуць гады, перш чым наступствы будуць пераадоленыя”, -- заявіў прэзыдэнт ЗША Джордж Буш. Ужо пацьверджаная сьмерць 800 чалавек, аднак мэр Нью-Арлеана Рэй Нэйджын сьцьвярджае, што колькасьць ахвяраў на парадак большая. Звыш двух мільёнаў людзей у штатах Місысыпі, Луізіяна, Алабама й Флорыда засталіся без электрычнасьці. Толькі ў Луізіяне больш за мільён людзей сталі бяздомнымі. На паўднёвым узьбярэжжы Злучаных Штатаў працягваюцца ратавальныя работы. Асацыяцыя аховы здароўя папярэджвае аб магчымых эпідэміях з-за росту колькасьці камароў, а таксама з-за вады, забруджанай хімікалямі, палівам і целамі людзей і жывёлаў. Праваахоўныя органы спрабуюць прадухіліць марадэрства ў пацярпелых раёнах. Улады Нью-Арлеана заявілі, што аднаўленчы пэрыяд працягнецца колькі месяцаў і прасілі насельнікаў не вяртацца ў гэты пэрыяд.
XS
SM
MD
LG