Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: звыш 800 ахвяраў трагедыі ў Багдадзе


БАГДАД. Ахвярамі трагедыі на мосьце праз раку Тыгр у ірацкай сталіцы сталі ня менш як 840 іракцаў, звыш 300 чалавек атрымалі раненьні.

Улады не выключаюць, што колькасьць ахвяраў вырасьце да тысячы чалавек. Міністар унутраных справаў Іраку Баян Джабор назваў трагедыю тэрарыстычным актам. Паводле міністра, тэрарыст справакаваў паніку сярод паломнікаў, пусьціўшы чуткі пра тое, што ў натоўпе знаходзіцца сьмяротнік. Трагедыя здарылася недалёка ад мячэці Аль-Казымія – галоўнай шыіцкай сьвятыні Багдаду.

Нягледзячы на надыход ночы, ратавальныя работы на месцы трагедыі працягваюцца. У Іраку аб’яўленая трохдзённая жалоба.

Сёньняшняе няшчасьце – найбольшая трагедыя, якая здарылася ў Іраку пасьля зрыненьня рэжыму Садама Хусэйна ў 2003 годзе. (ПАДРАБЯЗНАСЬЦІ)
XS
SM
MD
LG