Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ліквідуюць наступствы ўрагану "Катрына"


ВАШЫНГТОН. Урад ЗША дазволіў выкарыстаньне стратэгічных запасаў паліва. Рашэньне прынятае ў сувязі з наступствамі катастрафічнага ўрагану “Катрына”. Стыхія прывяла да спыненьня паставак на нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы поўдня ЗША нафты з Мэксыканскай затокі.

На паўднёвым узьбярэжжы Злучаных Штатаў працягваюцца ратавальныя работы. Праваахоўчыя органы спрабуюць прадухіліць марадэрства ў раёнах, пацярпелых ад стыхіі. Пакуль што невядомая дакладная колькасьць ахвяраў урагану. Улады штатаў Місысыпі й Луізіяна паведамілі пра гібель ня менш як 150 чалавек. Горад Новы Арлеан амаль цалкам знаходзіцца пад вадою. Звыш двух мільёнаў людзей у штатах Місысыпі, Луізіяна, Алабама й Флорыда засталіся без электрычнасьці.

Страты ад урагану ацэньваюцца больш як на 25 мільярдаў даляраў.
XS
SM
MD
LG