МАСКВА. Міхаіл Хадаркоўскі вырашыў балятавацца ў дэпутаты Дзяржаўнай думы Расеі ва ўнівэрсытэцкай акрузе ў Маскве. Заяву былога кіраўніка ЮКОСу пашырыла сёньня ягоная прэсавая служба.
Сёньня ж старшыня расейскага Цэнтравыбаркаму Аляксандар Вішнякоў паведаміў, што давыбары ў Думу ва ўнівэрсытэцкай маскоўскай акрузе будуць прызначаныя на 4 сьнежня.
Сёлета маскоўскі суд прызнаў Хадаркоўскага вінаватым у фінансавым махлярстве і ўхіленьні ад сплаты падаткаў і асудзіў на 9-гадовае зьняволеньне. Экс-кіраўнік “ЮКОСу” можа балятавацца ў дэпутаты, пакуль разглядаецца ягоная апэляцыя на прысуд.