КАЗАНЬ. У Татарстане арыштаваныя два былыя вязьні Гуантанама. Айрат Вахітаў і Рустам Ахмараў былі перададзеныя амэрыканскімі ўладамі Расеі разам зь яшчэ пяцьцю зьняволенымі.
Вахітаў – былы імам адной зь мячэцяў у Татарстане – быў арыштаваны ў Маскве ў 1999 годзе як падазраваны ў тэрарызьме, але выпушчаны з прычыны нястачы доказаў. Пасьля гэтага ён зьявіўся ў Аўганістане, дзе й трапіў у палон да амэрыканцаў.