Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм''ер Індыі ідзе на перамовы з сэпаратыстамі


ДЭЛІ. Прэм’ер-міністар Індыі Манмаган Сінгх запрасіў памяркоўных лідэраў кашмірскіх сэпаратыстаў да мірных перамоваў, каб пакласьці канец ісламісцкаму бунту. Сінгх назваў і магчымую дату перамоваў – 5 верасьня.

Кашмірскую дэлегацыю мае ачоліць кіраўнік памяркоўнай сэпаратысцкай групы Мірваіз Амар Фаруг. Заява індыйскага прэм’ера прагучала праз тыдзень пасьля таго, як Фаруг выказаў жаданьне сэпаратыстаў пачаць перамовы. Дамова з сэпаратыстамі мае паспрыяць мірнаму працэсу, які спрабуюць наладзіць Індыя і Пакістан.
XS
SM
MD
LG