Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да справы супраць польскага актывіста далучылі ананімку


Сяргей Астраўцоў, Ваўкавыск Актывіст Саюзу палякаў Мечыслаў Яскевіч сёньня азнаёміўся з матэрыяламі адміністрацыйнай справы, што была складзена на яго ваўкавыскай міліцыяй. Сёньня ж справа была перадала ў мясцовы суд.

Кіраўнік Гарадзенскага гарадзкога аддзелу СПБ Мечыслаў Яскевіч быў затрыманы у Ваўкавыску 26 жніўня. Міліцыянты склалі на яго пратакол паводле артыкула 167-2, як на меркаванага арганізатара несанкцыянаванага сходу, які нібыта меў адбыцца 27 жніўня побач з раённым домам культуры падчас паўторнага правядзеньня 6-га зьезду СПБ.

Спадара Яскевіча больш за суткі пратрымалі ў ізалятары і выпусьцілі пасьля таго, як скончыўся зьезд.

Да матэрыялаў справы далучаная ананімка, дасланая нібыта ў абласную управу ўнутраных справаў. У ёй сьцьвярджаецца, што 27 жніўня актывісты СПБ пры дапамозе палітычных актывістаў з розных беларускіх гарадоў мелі ўчыніць масавыя акцыі, дзеля чаго падрыхтавалі бутэлькі з запальнай сумесьсю, завостраныя мэталічныя пруты, напісана ў ананімцы.

Паводле Мечыслава Яскевіча, гэтую паперу 26 жніўня пры ім перадаў міліцыянтам чалавек у цывільным, які не назваўся.

Сёньня стала таксама вядома, што міліцыянты склалі пратаколы і на мясцовых актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Барадаўкіна і Віталя Гуляка, іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце падчас паўторнага 6-га зьезду СПБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG