Цяпер, калі людзі свабодна перасякаюць бальшыню міждзяржаўных межаў на эўрапейскім кантынэнце, усё менш межаў застаецца і паміж культурамі. Вось і новая эўрапейская ініцыятыва мае на мэце адукацыйную інтэграцыю. Урады 40 краінаў пачалі супрацоўніцтва ў гэтай галіне. Яны абавязаліся стварыць сумяшчальную структуру ўнівэрсытэцкіх курсаў з тым, каб ва ўсіх краінах, уключаных у працэс, дыплёмы ўзаемна прызнаваліся. Фактычна гэта шлях да агульнага эўрапейскага адукацыйнага рынку, які павялічыць магчымасьці студэнтаў і выпускнікоў. Яны змогуць вучыцца, а затым і працаваць на падставе сваіх дыплёмаў у любой з краінаў Балёнскага працэсу. Дэвід Кроўжэр з базаванай у Брусэлі Эўрапейскай унівэрсытэцкай асацыяцыі матывуе ініцыятыву так.
(Кроўжэр:) “Гэта і шлях да ўваходу ў шырэйшы сьвет, і шлях да таго, каб нам самім унутры Эўропы быць сумяшчальнымі і пасьлядоўнымі.”
Працэс атрымаў назву ад італьянскага гораду Балёнія, дзе яго ў 1999 годзе заснавалі чатыры краіны. Затым да яго далучыліся іншыя краіны. І сёньня ў агульны адукацыйны рынак ідуць 40 краінаў – усе 25 сяброў Эўрапейскага Зьвязу, кандыдаты на далучэньне да Зьвязу Румынія, Баўгарыя і Турэччына, а таксама балканскія краіны Сэрбія-Чарнагорыя, Альбанія, Босьнія, і нарэшце Расея, Азэрбайджан, Армэнія, Грузія плюс Ісьляндыя, Нарвэгія, Ліхтэнштэйн, Андора і Ватыкан. Гэтыя краіны дамовіліся, што акадэмічныя сыстэмы будуць празрыстымі і лёгка параўнальнымі. А структура атрыманьня навуковых ступеняў і ўвогуле аднолькавай: тры гады для бакаляўра, яшчэ два гады для магістра, а пасьля ўжо – дактарантура.
Асабліва каштоўным працэс зьяўляецца для маленькіх краін. Цяпер кваліфікацыя, прыкладам, выпускніка вэтэрынарыі з Тбілісі ці Баку будзе прызнавацца амаль па ўсёй Эўропе – ад Масквы да Дубліну ці да Стамбулу.
Натуральна, што ўнівэрсытэты павінны забясьпечыць адпаведны ўзровень адукацыі, і Балёнская дамоўленасьць выкладае асноўныя прынцыпы, якія маюць захоўвацца. Але гэта не азначае поўнай ўніфікацыі курсаў. Гаворыць Дэвід Кроўжэр.
(Кроўжэр:) “Найперш у гэтым працэсе мы стараемся зрабіць вышэйшую адукацыю больш зразумелай, больш сумяшчальнай у розных краінах Эўропы, але ня больш уніфікаванай ці стандартызаванай. Мэта ня ў тым, каб мець аднолькавую адукацыю ва ўсіх краінах, але, захоўваючы і разьвіваючы культурную шматстайнасьць, зрабіць сыстэмы больш зразумелымі адна адной”.
Працэс мае і сацыяльнае вымярэньне. Краіны-ўдзельніцы абавязаліся забясьпечваць якасную адукацыю, даступную для ўсіх, гэта значыць, стварыць такія ўмовы для студэнтаў, каб яны маглі атрымаць кваліфікацыю без перашкодаў, зьвязаных з сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі.
Беларусь у балёнскім працэсе ўдзелу не бярэ.