Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз заклікаў Беларусь скасаваць забарону на міжнародную дапамогу


БРУСЭЛЬ. Эўразьвяз заклікаў Беларусь скасаваць забарону на выкарыстаньне замежнай дапамогі ды папярэдзіў, што гэты крок можа прывесьці да самаізаляцыі Беларусі і пашкодзіць беларускаму грамадзтву. “Эўразьвяз засьцерагае, што зьмены, ўведзеныя дэкрэтам прэзыдэнта Лукашэнкі 17 жніўня, могуць сур’ёзна ўскладніць рэалізацыю ўзаемавыгодных праграмаў ды ініцыятываў” – падкрэсьліваецца ў заяве, апублікавнай Міністэрствам замежных справаў Брытаніі.
XS
SM
MD
LG