Рабочыя “Thai Summit” – фабрыкі ў Бангкоку, якая займаецца вытворчасьцю камплектацыі для аўтамабіляў, не сядзяць бяз працы. Аднак выканаўчы віцэ-прэзыдэнт фабрыкі Танаторн Юэнрунруангіт прызнае: падвышэньне цэнаў на нафту значна зьмяншае даходы.
(Юэнрунруангіт: ) “Цэны на нафту, на сыравіну, – усе гэтыя выдаткі зьядаюць наш прыбытак. Праз вышэйшы кошт сыравіны мы страцілі каля 5 працэнтаў чыстага прыбытку. Пяць працэнтаў у бізнэсе – гэта важна”.
Праблемы, зь якімі сутыкаецца “Thai Summit”, маюць цяпер прадпрыемствы ў дзясятках краінаў, што імпартуюць энэрганосьбіты.
Зрэшты, цяперашні рост цэнаў на нафту не настолькі вялікі, як быў у сярэдзіне 1980-х. Тады цэны падскочылі вышэй – пры перападліку на сучасныя грошы барэль нафты каштаваў 95 даляраў. І ўсё ж цяперашні рост непакоіць – жнівеньскія цэны больш як на 50 працэнтаў вышэйшыя, чым былі яшчэ год назад.
Беспасярэдняя прычына апошняга скачка – ураган “Катрына”, які змусіў спыніць нафта– і газаздабыўныя прадпрыемствы амэрыканскага поўдня. Але ёсьць і доўгатэрміновыя, глыбейшыя прычыны, тлумачыць Маноўхэр Такін зь лёнданскага Цэнтру глябальных энэргетычных дасьледаваньняў.
(Такін: ) “На працягу двух або трох апошніх гадоў мы мелі рост попыту на нафту на фоне пасьпяховага функцыянаваньня эканомікі ў сьвеце – у ЗША, Кітаі й г.д. Гадавы рост попыту раней дасягаў ад 600000 да 700000 тысяч барэляў за дзень. У 2003-м рост быў ужо ўдвая большы, а ў 2004-м у чатыры з паловаю разы большы. Але ж прапанаваньне нафты ў сьвеце не пасьпявала за такім ростам попыту, і ОПЭК змушаная была забясьпечыць дадатковую здабычу нафты. Цяпер краіны-экспартэры нафты ня маюць такіх рэзэрвовых рэсурсаў нафты, якія былі некалькі гадоў назад. Такія запасы дасягалі 5 – 6 мільёнаў барэляў. Цяпер мы маем 2 мільёны”.
У такой сытуацыі кожнае здарэньне, якое парушае здабычу, выклікае трывогу. Гэтым тыднем такім здарэньнем стала “Катрына”.
Анэтэ Эйнарсэн – аналітык у нафтавых пытаньнях банку “Nordea” ў Осьлё.
(Эйнарсэн: ) “Нафтавы рынак уразьлівы на любыя зрывы ў здабычы. Таму мы й бачым такія моцныя скачкі цэнаў на нафту”.
То ці застануцца цэны на цяперашнім высокім роўні, ці падскочаць яшчэ вышэй? Некаторыя экспэрты прагназуюць рост цаны барэля нафты да 80 ці нават 100 даляраў. Анэтэ Эйнарсэн прагназуе, што цэны будуць заставацца на цяперашнім роўні на працягу найбліжэйшых месяцаў, аднак дадае, што кожнае надзвычайнае здарэньне можа прычыніцца да падаражэньня нафты.
(Эйнарсэн: ) “Калі будзе яшчэ які ўраган, што прычыніць зрывы ў здабычы нафты, можна спадзявацца падвышэньня цэнаў”.
Відавочна, наколькі праблематычна прагназаваць цэны. Застаецца дапусьціць, што высокія цэны на нафту будуць весьці да павальнейшага, чым можна было б чакаць, усясьветнага эканамічнага росту, меншага попыту на нафту і, як вынік, ніжэйшых цэнаў.