У тым, што тычыцца правоў жанчын праект ірацкай Канстытуцыі – ці не самы прагрэсіўны ў рэгіёне. Ён дэкляруе роўнасьць грамадзянаў перад законам незалежна ад полу, дае жанчынам права абіраць і быць абранымі ў органы ўлады, за жанчынамі замацоўваецца квота ў 25% месцаў у нацыянальным парлямэнце. Аднак у тэксьце дакумэнту ёсьць “падводныя камяні”, якія могуць прывесьці да абмежаваньня правоў жанчын, да пазбаўленьня іх нават тых правоў, якія яны маюць сёньня.
Другі артыкул праекту Канстытуцыі гаворыць, што “законы краіны ня могуць супярэчыць ісламу”. Там жа абвяшчаецца, што “законы краіны ня могуць супярэчыць прынцыпам дэмакратыі”. Гэтыя двухсэнсоўнасьці адкрываюць шырокае поле для інтэрпрэтацыяў. Гаворыць Бушра Самарай – актывістка ірацкага жаночага руху.
(Самарай: ) "Калі іслам – галоўная крыніца законаў, то хаця там прыгадваецца і дэмакратыя, гэта накладае шмат абмежаваньняў на жанчынаў. Канстытуцыя гаворыць, што дзяржава падтрымлівае намер жанчынаў працаваць і забясьпечвае роўная магчымасьці з жанчынамі, але ў той ступені, у якой гэта не супярэчыць шарыяту. Але гэта азначае, што ірацкія жанчыны ня могуць, скажам, быць судзьдзямі, нават пры тым, што ў нас ужо ёсьць судзьдзі-жанчыны, бо гэта супярэчыць ісламскаму закону".
Варта сказаць, што ірацкае грамадзтва гістарычна было адным з самых высокаадукаваных у рэгіёне. Адначасна краіна мела велізарную частку вельмі беднага насельніцтва з традыцыйнымі рэлігійнымі і племяннымі каштоўнасьцямі. Рэжым Садама Хусэйна быў дыктатарскім, але ўсё ж сьвецкім. Яго скіданьне вывела на палітычную арэну Іраку ўплывовыя рэлігійныя партыі і групоўкі, асабліва сярод шыітаў, якіх дыскрымінаваў Садам. Менавіта пад іх уплывам праект Канстытуцыі набыў выразнае ісламскае адценьне. Шарыят аддае перавагу мужчынам у любых сямейных справах, у прыватнасьці ў пытаньні разводаў, выхаваньня дзяцей і правоў на спадчыну. Актывістка жаночага руху Бушра Самарай гаворыць, што тэкст Канстытуцыі, дзякуючы як раз яго двухсэнсоўнасьці, дае жанчынам магчымасьць адстойваць свае правы.
(Самарай: ) "Зьмест таго, што напісана ў Канстытуцыі пра жанчын, гэта тое, што яна заахвочвае іх сядзець дома і нараджаць дзяцей. А калі жанчына ня хоча выходзіць замуж? А калі яна хоча стаць касманаўтам? Тады яна ня будзе мець роўных правоў з мужчынам. Хаця ў іншых артыкулах Канстытуцыі ёсьць палажэньні, якія ірацкія жанчыны, калі яны будуць настойлівымі, змогуць скарыстаць, каб атрымаць дастаткова шырокія правы".
На думку Бушры Самарай энэргічнае змаганьне жанчын можа схіліць балянс паміж ісламскімі прынцыпамі і дэмакратыяй на іх карысьць.