Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замест Аяцкава амбасадарам у Беларусь прызначаць губэрнатара з Калініграду?


RFE/RL Цалкам імаверна, што былы Саратаўскі губэрнатар Дзьмітры Аяцкаў ня будзе амбасадарам Расеі ў Беларусі. Расейская інфармацыйнае агенцтва "Росбалт" паведамляе пра магчымую новую кандыдатуру на месца кіраўніка расейскай дыпмісіі ў Менску – цяперашняга губэрнатара Калінінградзкай вобласьці Ўладзімера Ягорава.

Паводле "Росбалт", ужо вядома, што на пасаду губэрнатара будзе прапанаваная іншая асоба замест Ягорава.

Тэрмін губэрнатарскіх паўнамоцтваў Ягорава ў Калінінградзкім анкляве, былога камандуючага Балтыйскага флёту, канчаецца ў лістападзе.

Кіруючы Калінінградзкай вобласьцю, Ягораў узначальваў сталую беларуска-расейскую Раду памежнага супрацоўніцтва. У ліпені ён наведаў Менск, падчас візыту ён дамовіўся з Лукашэнкам аб перанакіраваньні беларускага транзыту з латвійскага Вэнтспілса на порты Калінінградзкай вобласьці. Бакі папярэдні дамовіліся аб пабудове ў расейскай вобласьці сумеснага порту. Губэрнатар Ягораў прапанаваў тады беларускаму боку стварыць беларускі рыбалоўны флёт з портам прыпіскі ў Калінінградзе.

Паводле інфармацыі Росбалту, Ягораву былі прапанаваныя некалькі варыянтаў новага месца працы, але ён папрасіўся працаваць у Беларусь.

Гл. таксама • На дыпляматычнай кар’еры Дзьмітрыя Аяцкава пастаўлены крыж?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG