Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апраўданьне "групе Ульмана" адмененае


МАСКВА. Вайсковая калегія Вярхоўнага суду Расеі адмяніла апраўдальны прысуд у гэтак званай “справе Ульмана”. Справа накіраваная на новы разгляд у Паўночнакаўкаскі акруговы вайсковы суд.

У траўні суд прысяжных апраўдаў групу спэцназаўцаў пад камандаваньнем Эдуарда Ульмана, якіх вінавацяць у забойстве шасьцярых мірных жыхароў Чачэніі. Абарона пацярпелых заяўляла, што ў часе апошняга судовага працэсу былі дапушчаныя парушэньні – у прыватнасьці, пры фармаваньні калегіі прысяжных.

Судовы працэс над чатырма вайскоўцамі ідзе ўжо два гады. Іх адвакаты маюць намер падаць скаргу ў Прэзыдыюм Вярхоўнага суду.
XS
SM
MD
LG