ДЭЛІ. Індыя і Пакістан дамовіліся пра абмен зьняволенымі – для далейшай нармалізацыі стасункаў. Дамоўленасьць ахоплівае сотні рыбакоў ды іншых цывільных асобаў, затрыманых за розныя парушэньні. Многім зь іх давялося правесьці гады ў турмах з прычыны напружаных дачыненьняў дзьвюх краінаў.
Дамоўленасьць была дасягнутая ў Дэлі ў часе перамоваў паміж прадстаўнікамі міністэрстваў унутраных справаў Індыі і Пакістану.
Дамоўленасьць была дасягнутая ў Дэлі ў часе перамоваў паміж прадстаўнікамі міністэрстваў унутраных справаў Індыі і Пакістану.