Былы амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Блахін зьехаў зь Менску амаль два месяцы таму, а замены яму няма дагэтуль. Цяпер абавязкі кіраўніка расейскай дыпмісіі выконвае часовы павераны Міхаіл Еўдакімаў.
Сёньня расейская газэта “КоммерсантЪ” у артыкуле пад рубрыкай “Дружба народаў” сьцьвярджае: на кар’еры Дзьмітрыя Аяцкава як дыплямата пастаўлены крыж. Аглядальнік выданьня Сяргей Строкань піша, што з крыніцаў у Крамлі стала вядома: падчас нядаўняй сустрэчы прэзыдэнтаў Расеі і Беларусі ў Казані Ўладзімер Пуцін і Аляксадар Лукашэнка дамовіліся, што Аяцкаў ня будзе прадстаўляць у Менску інтарэсы Расеі.
У МЗС Расейскай Фэдэрацыі існуе дэпартамэнт, які адказвае за дачыненьні зь Беларусьсю. Але патлумачыць сытуацыю вакол магчымага ануляваньня прызначэньня Аяцкава амбасадарам у Беларусі там не ўзяліся.
(Супрацоўніца МЗС Расеі: ) “Гэтага я сказаць не магу, гэта толькі ў “дыпе” могуць вам адказаць на вашае пытаньне, у Дэпартамэнце інфармацыі”.
Але і пасьля тэлефанаваньня ў “дып” сытуацыя ня стала больш зразумелай. Супрацоўнік дэпартамэнту інфармацыі патлумачыў, што пра нейкае канчатковае рашэньне ў справе Аяцкава казаць заўчасна.
(Супрацоўнік дэпартамэнту інфарацыі: ) “Ведаеце, усё, што ў нас ёсьць, мы адразу на сайт вывешваем, усю інфармацыю для прэсы. Таму, калі там нічога няма, то пытацца пра нешта звыш гэтага бессэнсоўна: такія пытаньні застаюцца без камэнтароў”.
(Карэспандэнт: ) “Інакш кажучы, гэтая тэма разьвіцьця ня мае?”.
(Супрацоўнік МЗС РФ: ) “На дадзены момант – не”.
Праўда, сёньня ў другой палове дня на афіцыйным сайце МЗС Расеі зьявілася такое паведамленьне (працытую):
“Пытаньні прызначэньня і адкліканьня амбасадараў адносяцца да спэцыфічнай сфэры міждзяржаўных адносінаў. Афіцыйная інфармацыя ў падобных выпадках паведамляецца пасьля завяршэньня адпаведных ўнутрыдзяржаўных працэдураў і пасьля ўзгадненьня паміж зацікаўленымі краінамі”.
Ці азначае завуаляваная дыпляматычная лексіка, што ў канкрэтным выпадку Аяцкаў ўсё ж ня будзе выконваць функцыі амбасадара ў Беларусі?
У расейскай амбасадзе ў Менску на гэты конт увогуле адмовіліся даваць нейкія камэнтары, сказаўшы толькі, што яны апошнія даведваюцца пра ўсе рашэньні Масквы. Захоўвае маўчаньне і беларускае Міністэрства замежных справаў: падчас апошняга брыфінгу прадстаўнік зьнешнепалітычнага ведамства Руслан Есін канстатаваў, што МЗС Беларусі ня будзе ўмешвацца ў гісторыю вакол прызначэньня новага расейскага амбасадара. Аднак, як адзначае газэта “КоммерсантЪ”, рашэньне аб заўчасным спыненьні паўнамоцтваў Аяцкава прынятае і стала ў пэўным сэнсе кампрамісным: паводле выданьня, Пуцін і Лукашэнка дамовіліся, што на гэтым палітычны інцыдэнт будзе вычарпаны.
Нагадаем, што Дзьмітрый Аяцкаў быў прызначаны на пасаду амбасадара Расеі ў Беларусі ўказам Уладзімера Пуціна 15 ліпеня. За два дні да гэтага Аяцкаў атрымаў агрэман ад беларускага боку, пасьля чаго мог пачынаць выкананьне службовых абавязкаў. Аднак 19 ліпеня, падчас прэсавай канфэрэнцыі ў Саратаве, Аяцкаў дазволіў сабе шэраг вострых выказваньняў на адрас Аляксандра Лукашэнкі, якія зводзіліся да таго, што, маўляў, Лукашэнка павінен разумець: ніхто да яго на паклон хадзіць ня будзе. “Беларускаму прэзыдэнту трэба спыніць надзімаць шчокі, думаючы, што Расея – гэта Расея, а Беларусь – гэта Беларусь”, – сказаў Аяцкаў, паставіўшы тым самым, як мяркуюць многія, крыж на сваёй дыпляматычнай кар’еры.