Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ураган "Катрына" абрынуўся на поўдзень ЗША


НЬЮ-АРЛЕАН. Моцны ўраган “Катрына” абрынуўся на паўднёвае ўзьбярэжжа ЗША паблізу Нью-Арлеану (штат Луізіяна). Хуткасьць ветру дасягае 240 кілямэтраў за гадзіну. Некаторыя раёны засталіся без электрычнасьці. Застаецца небясьпека затапленьня Нью-Арлеану, які знаходзіцца ніжэй за ўзровень мора.

Улады Луізіяны эвакуавалі зь Нью-Арлеану і яго прымесьцяў амаль паўтара мільёна чалавек. Мэр Нью-Арлеану Рэй Нэйджын заявіў: "Кожнаму чалавеку загадана неадкладна пакінуць горад Нью-Арлеан. Калі іншай магчымасьці няма, трэба неадкладна рушыць у кірунку месцаў і збудаваньняў, якія вызначаныя як сховішчы пры надзвычайных здарэньнях”.

Паведамляецца, што тры старыя чалавекі загінулі падчас тэрміновай эвакуацыі з санаторыі. 9 тысяч жыхароў гораду знайшлі прытулак на гіганцкім крытым стадыёне. У Луізіяне, а таксама ў суседніх штатах Алабаме й Місысыпі аб’яўлена надзвычайнае становішча.
XS
SM
MD
LG