ТАШКЕНТ. Узбэкістан спыніў пастаўкі прыроднага газу ў Кіргізстан. Пастаўкі, якія, згодна з кантрактам, мелі працягвацца яшчэ год, былі спыненыя без усялякіх тлумачэньняў. Улады Кіргізстану не выключаюць, што такі крок Ташкенту – знак незадаволенасьці палітыкай Бішкеку ў адносінах да ўзбэцкіх уцекачоў.
Пасьля крывавых падзеяў у Андыжане ў Кіргізстан уцяклі каля 500 чалавек. Амаль усе яны пазьней атрымалі прытулак у Румыніі.
Пасьля крывавых падзеяў у Андыжане ў Кіргізстан уцяклі каля 500 чалавек. Амаль усе яны пазьней атрымалі прытулак у Румыніі.