Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя гатовая працягваць дыялёг


ПХЭНЬЯН. Паўночная Карэя запрапанавала 12 верасьня аднавіць шасьцібаковыя перамовы ў пытаньні сваёй ядзернай праграмы. Гэтыя перамовы працягваюцца ўжо тры гады. Цяперашні чацьверты раўнд дыялёгу пачаўся ў жніўні, аднак Пхэньян прыпыніў ўдзел у іх на знак пратэсту супраць правядзеньня сумесных вучэньняў войскаў Злучаных Штатаў і Паўднёвай Карэі.

На перамовах Кітай, Расея, ЗША, Паўднёвая Карэя й Японія спрабуюць пераканаць КНДР адмовіцца ад ядзерных распрацовак.
XS
SM
MD
LG