Лінкі ўнівэрсальнага доступу

28 жніўня сьвяткавалася Прачыстая


RFE/RL Каляндар “Свабоды”

28 жніўня ў Беларусі сьвяткавалася Прачыстая, або Спажа, – самае значнае сьвята ў канцы лета, цалкам прысьвечанае ўраджаю. “Сьвята Прачыста – поле ўрачыста”, – казалі нашыя продкі.

28 жніўня 1929 году ў БССР быў праведзены “Дзень калектывізацыі”. Толькі за адзін гэты дзень у краіне былі створаныя 143 калгасы. Эмісары кампартыі сьпяшаліся абвясьціць Беларусь зонай суцэльнай калектывізацыі, таму меркаваньне сялян пра абагуленьне іхнае прыватнае маёмасьці ня ўлічвалася. Сотні тысяч нязгодных гаспадароў паплаціліся за свае пратэсты свабодаю і жыцьцём, а сама калектывізацыя стала ўрэшце галоўнай партыйнай кампаніяй у часе масавага сталінскага тэрору.

У нядзелю адзначыў свой дзень нараджэньня вядомы беларускі паэт Генадзь Бураўкін. Ён прыйшоў на сьвет у 1936 годзе на Расоншчыне. Вучыўся ў БДУ, быў галоўным рэдактарам часопісу “Маладосць”, кіраўніком Беларускага тэлебачаньня і радыё, прадстаўніком Беларусі ў ААН.

Сярод іншых славутасьцяў, што нарадзіліся 28 жніўня ў розныя гады, згадаем сёньня Чарлза Ролса, стваральніка аўтамабільнай кампаніі “Ролс-Ройс”, а таксама заснавальніка нямецкай літаратуры новага часу паэта Ёгана Гётэ.
XS
SM
MD
LG