Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варшава не прызнае вынікі паўторнага зьезду СПБ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Вынікі суботняга зьезду Саюзу палякаў Беларусі ў Ваўкавыску актыўна камэнтуюць у Польшчы. Вядучыя палітычныя сілы гэтай краіны -- як кіруючыя партыі, гэтак і апазыцыя ўжо заявілі, што Варшава не павінна прызнаваць вынікаў зьезду.

Намесьнік міністра замежных справаў Польшчы Ян Трушчыньскі сказаў, што Варшава не прызнае новаабраныя ўлады Саюзу палякаў Беларусі.

(Трушчыньскі: ) “Спадарыня Борыс, якую мы лічым законна абраным лідэрам СПБ, была абраная ў дэмакратычны спосаб і гэта адрозьнівае яе ад тых уладаў СПБ, якія былі абраныя суботу ў Ваўкавыску”.

Таксама сьпікер польскага Сэйму і кандыдат на пасаду прэзыдэнта Польшчы Ўладзімеж Цімашэвіч заявіў, што з’езд быў “відавочна кіраваны беларускімі ўладамі”, а легальна абраных у часе папярэдняга зьезду лідэраў арганізацыі не дапусьцілі да ўдзелу ў ім, таму “цяжка будзе ставіцца да новаабраных уладаў Саюзу так, як быццам бы нічога не здарылася”.

“Беларусь -- гэта запаведнік эўрапейскай дыктатуры, якая, я спадзяюся, пратрымаецца нядоўга”, - заявіў Цімашэвіч. Ён заклікаў міжнародную супольнасьць, у тым ліку і Маскву, да ўціску на Беларусь, каб Менск пачаў шанаваць правы чалавека.

Пра тое, што Варшава не павінна прызнаваць абранае ў суботу кіраўніцтва СПБ, у нядзелю заявіў кіраўнік канцылярыі прэзыдэнта Аляксандра Квасьнеўскага Дарыюш Шымшына, а таксама лідэры вядучых польскіх партыяў – кіруючага Саюзу Левых дэмакратаў і галоўных апазыцыйных сілаў, якія, імаверна, неўзабаве будуць кіраваць краінай – партыяў “Грамадзянская плятформа” і “Закон і справядлівасьць”.

Сьпікер польскага Сэйму Ўладзімеж Цімашэвіч заявіў, што Польшча павінна тэрмінова перагледзець спосабы фінансаваньня СПБ і больш выдзяляць грошай на навучаньне на захадзе моладзі зь Беларусі, у тым ліку і моладзі польскага паходжаньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG