Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбылася сустрэча кіраўнікоў Аўганістану і Індыі


КАБУЛ. Аўганскі прэзыдэнт Хамід Карзай абмеркаваў праблемы рэгіянальнай бясьпекі і тэрарызму з прэм’ер-міністрам Індыі Манмаханам Сінгхам, які знаходзіцца зь візытам ў Аўганістане. У часе сумеснай канфэрэнцыі Карзай заявіў, што мір паміж Індыяй і Пакістанам вельмі неабходны для бясьпекі ў рэгіёне, а таксама выказаў спадзяваньне, што Аўганістан, Індыя, Пакістан і Інданэзія будуць шчыльна супрацоўнічаць дзеля перамогі над тэрарызмам. У часе візыту Сінгх паабяцаў аказаць Аўганістану дадатковую дапамогу памерам 50 мільёнаў даляраў. Індыя – адзін з галоўных донараў Аўганістану – раней ужо выдаткавала 500 мільёнаў даляраў гэтай краіне. Гэта першы візыт індыйскага кіраўніка ў Аўганістан за апошнія 30 гадоў.
XS
SM
MD
LG