Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ізраілі адбыўся самагубчы тэракт


ЕРУСАЛІМ. Болей як 10 чалавек былі параненыя ў ізраільскім горадзе Беэр-Шэва, дзе палестынскі сьмяротнік сёньня выбухнуў бомбу. Два чалавекі знаходзяцца ў крытычным стане. Яшчэ шмат людзей дастаўленыя ў шпіталі, дзе ім дапамагаюць выйсьці з шокавага стану. Сьмяротнік выбухнуў бомбу ля ўваходу на аўтобусную станцыю. Ахвяраў магло б быць яшчэ болей, калі б ня пільнасьць аховы, якая не прапусьціла тэрарыста ў сярэдзіну будынку. Кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас асудзіў выбух у Беэр-Шэве. Адказнасьці за тэракт пакуль ніхто на сябе ня ўзяў.
XS
SM
MD
LG