Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся візыт намесьніка міністра замежных справаў Кітаю ў КНДР


ПХЭНЬЯН. Намесьнік міністра замежных справаў Кітаю Ву Давэй пачынае візыт у Паўночную Карэю ў спробе дамагчыся аднаўленьня шматбаковых перамоваў ў ядзернай праграме Пхэньяну. Аглядальнікі не выключаюць, што перамовы з удзелам дзьвюх карэйскіх дзяржаваў, Кітаю, ЗША, Расеі і Японіі могуць аднавіцца ўжо на наступным тыдні. Тым часам, Паўночная Карэя выказала незадаволенасьць рашэньнем ЗША прызначыць адмысловага прадстаўніка дзеля маніторынгу сытуацыі з правамі чалавек ў КНДР. Паўночнакарэйская прэса піша, што гэтае прызначэньне паўплывае на адносіны КНДР да перамоваў.
XS
SM
MD
LG