Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўзбэкістане журналісту прысудзілі 6 месяцаў турмы


ТАШКЕНТ. Ва Ўзбэкістане суд прысудзіў карэспандэнта Радыё Свабода Насыра Закірава да шасьці месяцаў турмы. Сваякі журналіста паведамілі, што яго прызналі вінаватым у зьнявазе супрацоўніка спэцслужбаў. Канфлікт узьнік пасьля таго, як Закіраў паспрабаваў заступіцца за слухача, які ў эфіры скрытыкаваў узбэцкія ўлады ў зьвязку з падзеямі ў Андыжане. Узбэцкія ўлады гавораць, што ў траўні ў часе масавых хваляваньняў былі забітыя 187 чалавек, праваабаронцы лічаць, што загінулі там як найменей 750 чалавек.
XS
SM
MD
LG