"Навікнкі-2005" – унікальны фэстываль для Беларусі. Жанр пэрформансу па вызначэньні не камэрцыйны, бо скіраваны найперш на вулічныя пляцоўкі і ўтрымлівае вялікую долю імправізацыі. Большая частка паказаў "Навінак-2005" цягам 27-28 жніўня ладзіцца ў памяшканьні менскага "Палацу мастацтваў". Але ў папярэднія гады былі прэцэдэнты выхаду на вуліцу да выпадковых мінакоў. У прыватнасьці, такую спробу рабіў Алесь Пушкін.
У апошнія гады ў Беларусі слова "пэрформанс" у шырокай публікі асацыюецца найперш з палітыкай – акцыямі маладафронтаўцаў, "зуброўцаў" ды інышых. Што да прафэсійнага мастацкага пэрформансу, найбольш вядомым стаўся мастак Алесь Пушкін, які напаўняе сваю творчасьць грамадзка значным сэнсам. Амаль кожная падобная мастацкая акцыя заканчваецца супрацьдзеяньнем уладаў.
Сёлета Алеся Пушкіна не запрасілі да ўдзелу ў "Навінках". Тлумачыць адзін з куратараў фэстывалю Дзяніс Раманоўскі:
(Раманоўскі: ) "Палітычны пэрформанс ня ёсьць тэмай для нашага фэстывалю. Бо мы імкнемся рэпрэзэнтаваць пэрформанс як мастацтва. Бо скандальныя пэрформансы, яны і так вядомыя – вы ведаеце, хто такі Пушкін".
Паводле Дзяніса Раманоўскага, арганізатары імкнуцца папулярызаваць творчасьць малавядомых у прэсе пэрформэраў.
Ці ёсьць прынцыповая розьніца паміж пэрформансам чыстага мастацтва і мастацкім пэрформансам з грамадзка значным сэнсам? З гэтым пытаньнем я зьвярнуўся да ўдзельніка фэстывалю з Варшавы Януша Балыгі:
(Балдыга: ) "Пэрформанс – гэта мастацтва, якое датычыць асабістага жыцьця чалавека. Але палітыка таксама датычыць асабістага жыцьця чалавека. У маім пэрформансе вельмі цяжка пазьбегнуць палітычнага кантэксту. Чым больш палітыка цісьне на чалавека, тым больш у мастацтве і ў пэрформансе гэта відаць. Ці гэта добра, ці кепска? Цяжка сказаць. Я не прыхільнік палітычнага мастацтва. Але памятаю, як у Польшчы ў часе ваеннага становішча мы ўсе рабілі рэчы, якія былі моцна зьвязаныя з палітыкай. Бо падавалася, што ў тым часе гэта было найважнейшае".
Так мяркуе польскі пэрформэр Януш Балыга.
Фэстываль пэрформансаў "Навінкі-2005" мае скончыцца 29 жніўня ля музэю народнай архітэктуру і побыту непадалёк Строчыцаў.