Каб патрапіць са Славуціча на Чарнобыльскую атамную станцыю чыгункаю альбо аўтамабільным транспартам, украінцам сапраўды трэба праехаць каля 30 кілямэтраў па беларускай тэрыторыі. Беларускія землі тут як бы клінам уразаюцца ва ўкраінскія. Таму памежны кантроль непадалёк беларускага мястэчка Камарын непазьбежны.
Ці сапраўды ўкраінскія адмыслоўцы з Чарнобыльскай атамнай станцыі маюць нейкія нязручнасьці пры перасячэньні мяжы? Пра гэта пытаюся ў намесьніка гарадзкога кіраўніка Славуціча Ўладзімера Жылы:
(Жыла:) “Праблема такая пэрыядычна ўзьнікае падчас перасячэньня беларускай мяжы пэрсаналам Чарнобыльскай атамнай станцыі на аўтамабільным пераходзе праз раку Дняпро непадалёк Камарына”.
Паводле Ўладзімера Жылы, іншым разам падчас памежнага кантролю затрымліваюцца звыш устаноўленага часу аўтамашыны спэцыялістаў ды кіраўнікоў атамнай станцыі.
Камандзір Гомельскага памежнага атраду Ігар Чэрнель, якому падпарадкаваны пункт пропуску ў Камарыне, абвяргае цьверджаньні ўкраінскага боку пра нейкія перашкоды ў дачыненьні пэрсаналу атамнай станцыі:
(Чэрнель: ) “Усе работнікі Чарнобыльскай атамнай станцыі перасякаюць мяжу ў Камарыне на падставе адмысловых пропускаў. Ніякіх пашпартоў ня трэба. Для іх спрошчаны парадак. Дырэкцыя станцыі падае нам сьпісы сваіх супрацоўнікаў з пашпартнымі зьвесткамі, нумарамі аўтамашын. Мы выпісваем ім пропускі і аддаем кіраўніцтву станцыі. Усе супрацоўнікі ЧАЭС едуць празь мяжу без усялякай чаргі, транзытам. Калі невялікая чарга і ўтвараецца, то толькі паміж самімі работнікамі станцыі. Заявы, паведамленьні пра нейкія перашкоды – не кампэтэнтныя, не прафэсійныя. Чулі звон, але ня ведаюць, дзе ён. Трэба ўзяць адпаведныя дакумэнты ды пачытаць”.
Што да афіцыйнага пагадненьня наконт спрошчанага парадку праезду беларускага ўчастка аўтадарогі “Славуціч – ЧАЭС” супрацоўнікамі станцыі, а таксама замежнымі спэцыялістамі, то яго плянавалася падпісаць яшчэ ў траўні 2004 году. Украінскія крыніцы сьцьвярджаюць, што беларускі бок не падпісвае важнае пагадненьне з прычыны доўгу Украіны, які, паводле розных ацэнак, складае ад 80 да 150 мільёнаў даляраў ЗША. Украіна наяўнасьць доўгу аспрэчвае.
Гэты доўг зьяўляецца перашкодаю і ў ратыфікацыі Беларусьсю пагадненьня пра дэмаркацыю мяжы з Украінай.