Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз не забараняе ўвозіць птушынае мяса з Расеі


БРУСЭЛЬ. Эўрапейскі Зьвяз ня будзе ўводзіць агульную забарону на імпарт мяса птушкі з Расеі. Пра гэта заявіла кіраўнік брытанскай вэтэрынарнай службы Дэбі Рэйналдс пасьля сустрэчы ў Брусэлі вэтэрынарных экспэртаў Эўразьвязу. Паводле Рэйналдс, спэцыялісты палічылі, што рызыка пашырэньня “птушынага грыпу” з тэрыторыі Расеі невялікая.
XS
SM
MD
LG