Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай: новая хваля перасьледу уйгурскіх дзеячоў


ПЭКІН: Кітайскія ўлады спрабуюць здушыць рух уйгурскіх сэпаратыстаў ў правінцыі Ксіянг. Прадстаўнк афіцыйнага Пэкіну Ванг Лекўан паведаміў, што паліцыя арыштавала некалькі мясцовых актывістаў па абвінавачаньні ў тэрарызьме і экстрэмісцкай дзейнасьці. Паводле Ўсясьветнага кангрэсу уйгураў, масавыя арышты ў рэгіёне адбываюцца напярэдадні 50-й гадавіны далучэньня правінцыі да Кітаю. Ванг абвінаваціў мусульманскую прадпрыймальніцу Рэбію Кадыр, якая цяпер жыве ў ЗША, у змове накіраванай на зрыў юбілейнай урачыстасьці.
XS
SM
MD
LG