ЕРУЗАЛІМ: Палестынскі лідэр Махмуд Абас абвінаваціў Ізраіль ў падрыве мірнага працэсу. Пяць узброеных палестынцаў былі застрэленыя мінулай начы ў часе аперацыі ізраільскіх сілаў ў лягеры для ўцекачоў ў Тулкарэме. Ізраіль лічыць, што забітыя палестынцы арганізавалі ў мінулым месяцы бомбавы замах у якім зягінулі 5 ізраільцаў. Абас заявіў, што такія дзееньні ў часе, калі паўстанцы прытрымліваюцца дамовы аб спыненьні агню падрываюць мірны працэс. Ён заклікаў палестынцаў не адказваць гвалтам на падобныя правакацыі.