Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чатыры актывісты Саюзу палякаў названы падазраванымі паводле крымінальнай справы


Сяргей Астраўцоў, Горадня Журналіст Анджэй Пісальнік названы падазраваным па крымінальнай справе супраць чатырох актывістаў саюзу палякаў. Разам зь ім падазраванымі зьяўляюцца журналіст Андрэй Пачобут, а таксама намесьнікі старшыні СПБ А.Борыс — Юзаф Пажэцкі і Веслаў Кеўляк.

Пастанову аб гэтым спадару Пісальніку ўручылі сёньня пасьля 16 гадзінаў у абласной управе ўнутраных справаў. Справа была распачата Шчучынскай раённай пракуратурай паводле заявы дырэктара Дому польскага ў Шчучыне Віктара Богдана. Паводле крымінальнай справы, чатыры актывісты СПБ з Горадні змушалі Богдана пад пагрозай расправы, каб ён выдаў ім ключы ад Дому польскага і пакінуў сваю пасаду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG