Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На паўторным зьезьдзе Саюзу палякаў ня будзе дэлегатаў ад Менску


Сяргей Астраўцоў, Горадня Паводле апошніх падлікаў, на паўторны зьезд СПБ, які адбудзецца 27 жніўня у Ваўкавыску, абраны 189 дэлегатаў. Менскі гарадзкі аддзел адмовіўся даслаць сваіх прадстаўнікоў. Паводле старшыні аргкамітэту Тадэвуша Кручкоўскага, гэта парушэньне Статуту, паколькі рашэньне прыняло праўленьне арганізацыі, а не агульны сход.

Спадар Кручкоўскі паведаміў, што аргкамітэт вырашыў, што на адкрыцьці зьезду змогуць прысутнічаць журналісты, але потым паседжаньне будзе абвешчана закрытым. Аднак па выніках ваўкавыскага зьезду будзе праведзена прэс-канфэрэнцыя.

У парадку дня адзінае пытаньне — выбары новага старшыні СПБ. У сувязі з тым, што Мінюст прызнаў несапраўднымі вынікі 6-га зьезду СПБ, на якім старшынём арганізацыі дэлегаты абралі Анжаліку Борыс, кіраўніком Саюзу ўлады па-ранейшаму лічаць Тадэвуша Кручкоўскага. Ён заяўляў раней, што больш ня будзе балятавацца на пасаду старшыні. Аднак існуе меркаваньне, што хтосьці з дэлегатаў можа зноўку прапанаваць кандыдатуру спадара Кручкоўскага, бо сярод названых ім самім магчымых прэтэндэнтаў няма яўных лідэраў. На пытаньне аб гэтым Кручкоўскі, аднак, адказаў мне, што ён спадзяецца — “ гэты лёс яго абміне”.

.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG