Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне Свабоды: “Як вы ставіцеся да ўвядзеньня абавязковай школьнай формы?”


Міхал Стэльмак, Валожынскі раён Міністэрства адукацыі абвясьціла пра паступовае ўвядзеньне абавязковай школьнай формы. З наступнага навучальнага году яе мяркуецца ўвесьці ў пачатковых школах, затым у базавых і сярэдніх. Як ставяцца да гэтага школьнікі й іхныя бацькі ў Валожынскім раёне?

(Віктар: ) “Кажуць, што пасьля Новага году. Яны зьбіраліся сёлета ўвесьці, але прадпрыемствы ня справіліся з заданьнем па форме, дык пасьля новага году ўвядуць”.

(Спадарыня Марына: ) “У нас сказалі, што ўвядуць на наступны год. Цяпер забаранілі толькі апранаць джынсы. Сказалі, што ніякіх джынсавых гарнітураў, красовак. Толькі школьная форма”.

(Карэспандэнт: ) “Як вы ставіцеся да ўвядзеньня абавязковай школьнай формы?”

(Спадарыня Валянціна: ) “Па праўдзе, я згодна з увядзеньнем школьнай формы. Дзеці ня будуць так моцна “выдзяляцца” ў школе”.

(Спадарыня Галіна: ) “Добра мы да гэтага ставімся. Мы ў свой час таксама хадзілі ў школьнай форме. Бо яны апранаюцца па-рознаму. Кагосьці могуць апрануць лепш, кагосьці горш. Бо не атрымліваецца купіць дарагія рэчы. А калі аднолькавая форма будзе, то гэта лепш”.

(Віка: ) “Нам ня хочацца насіць нагавіц, але давядзецца. У джынсах хадзіць нельга, таму мы куплялі нагавіцы”.

(Павал: ) “Мне гэтая ініцыятыва не падабаецца. Таму што моладзь у нас хоча апранацца прыгожа”.

(Іван: ) “А мне здаецца, што будзе нармальна, калі ўсе будуць у адной форме. Прыгожа нават будзе”.

(Спадарыня Анжэла: ) “Я ня супраць школьнай формы. Таму што адны бацькі зарабляюць больш — і лепш апранаюць сваіх дзяцей, а бяднейшыя бацькі апранаюць сваіх дзяцей горш. Такія дзеці адчуваюць сябе кепска. Я гэта заўважала ў школе”.

(Спадарыня: ) “Я думаю, што без нагавіц мы ўсё роўна не абыдземся. Таму што халодна. Нагавіцы мусяць быць абавязкова”.

(Карэспандэнт: ) “Ці набылі вы школьнае адзеньне на сёлетні год?”

(Спадарыня Наталя: ) “Я сваёй дачцы купіла гарнітур. Ёй падабаецца. Але вось што нельга насіць джынсаў, — гэта кепска”.

(Спадарыня Ганна: ) “Мы хадзілі на кірмаш. Да школы застаўся тыдзень, але нічога там нельга купіць. Я хацела сыну гарнітур купіць, але там няма”.

(Спадарыня Сьвятлана: ) “Не падрыхтавана яшчэ да гэтага нічога”.

(Спадарыня Ларыса: ) “Строгі гарнітур каштуе тысяч 50-60. Жнівень — складаны месяц для бацькоў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG