У Эўрапейскую камісію былі перададзеныя звароты Рады БНР, Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі й Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня супраць таго, каб перадачы “Нямецкай Хвалі” для Беларусі рабіліся на расейскай мове. Беларускія прадстаўнікі выказалі “занепакоенасьць недаацэнкай эўраструктурамі беларускай мовы як складовай часткі беларускае дэмакратычнае спадчыны”.
Паводле старшыні Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня Зьмітра Піменава, у часе сустрэчы прадстаўніца Эўрапейскай камісіі Анэ Койстынэн (Anne Koistinen) адзначыла, што такая рэакцыя беларускай грамадзянскай супольнасьці на рашэньне “Deutsche Welle” пра пачатак расейскамоўнага радыёвяшчаньня на Беларусь была нечаканая для Эўракамісіі.
(Піменаў: ) “Яны лічылі, што няхай будзе па-расейску, але каб толькі было. Але калі пабачылі, які пратэст выклікае вяшчаньне “Нямецкай Хвалі” па-расейску, дык былі вельмі зьдзіўленыя. Сёлетні кантракт на дапамогу з боку Эўракамісіі “Нямецкай Хвалі” перарабіць ужо немагчыма, але нас запэўнілі, што ў наступным годзе будзе рабіцца ўсё, каб улічыць пажаданьні аб вяшчаньні па-беларуску”.
На здымку: прадстаўніца Эўрапейскай камісіі (аддзел па Беларусі, Украіне й Малдове Дэпартамэнту зьнешніх дачыненьняў) Анэ Койстынэн (Anne Koistinen) зь беларускімі прадстаўнікамі.