ЕРУСАЛІМ: Ізраіль згадзіўся перадаць Эгіпту кантроль над мяжою з Паласой Газы. Паводле міністра абароны Шаўла Мафаза, абавязак ахоўваць мяжу і запабягаць кантрабандзе зброі возьмуць на сябе 750 эгіпецкіх памежнікаў. Міністар выказаў спадзяваньне, што поўны выхад Ізраілю з Паласы Газы завяршыцца да сярэдзіны верасьня. У панядзелак адбылася эвакуацыя апошняга з 21-го габрэйскага пасяленьня на палестынскіх тэрыторыях, аднак, яшчэ працягваецца разбурэньне дамоў і ліквідацыя вайсковай інфраструктуры. Рада Бясьпекі ААН вітала выхад Ізраілю з Паласы Газы і з часткі Заходняга берагу Ярдану.