Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку загінулі 15 чалавек


БАГДАД. Прэзыдэнт Іраку Джаляль Талябані паведаміў, што парлямэнцкія фракцыі спрабуюць пераканаць сунітаў у спрэчных артыкулах у праекце новай Канстытуцыі. Прэзыдэнт адзначыў, што Канстытуцыя рыхтуецца для ўсяго народу, і што яна павінна адлюстроўваць і памкненьні сунітаў. Суніцкія лідэры лічаць, што новая Канстытуцыя не забясьпечвае інтарэсаў іхнай грамады. Тым часам, як найменей 15 чалавек загінулі ў сераду ў выніку ўзброеных нападаў у Іраку.
XS
SM
MD
LG