Афіцыйных паведамленьняў МУС Беларусі пра месцазнаходжаньне затрыманых грамадзян Грузіі Георгія Кандэлакі й Лукі Цуладзэ дагэтуль няма. Прэсавы сакратар ГУУС Менскага гарвыканкаму Алег Сьлепчанка толькі паведаміў Радыё Свабода, што яны былі затрыманыя за тое, што ў іх былі не ў парадку пашпарты. Гэта выявілася пад час плянавай праверкі супрацоўнікаў крымінальнага вышуку ў гатэлі “Звязда” ў Менску, – паведаміў Сьлепчанка.
(Сьлепчанка: ) “З пункту гледжаньня супрацоўнікаў міліцыі, якія правяралі дакумэнты, іхныя дакумэнты выклікалі пэўнае падазрэньне. У сувязі з чым былі запрошаныя супрацоўнікі па грамадзянству і міграцыі”.
Паводле Алега Сьлепчанкаі, супрацоўнікі крымінальнага вышуку перадалі Георгія Кандэлакі й Лукі Цуладзэ ў РУУС Маскоўскага раёна Менску. Інфармацыі пра іхнае далейшае месца знаходжаньня і пра далейшы лёс спадар Сьлепчанка паведаміць ня змог.
Прэсавы сакратар МУС Генадзь Клепча каля 9 гадзіны вечара ведаў не нашмат болей:
(Клепча: ) “Я ведаю, што там правяраюць іх пашпарты, але я думаю, што падставаў для таго, каб іх арыштоўваць не было. Хаця я не гатовы сказаць. Разьбіраюцца там. Так што яны жывыя і здаровыя”.
Тым часам праваабаронца Натальля Радзіна, на падставе сваіх крыніцаў у праваахоўных органах, паведаміла, што Георгій Кандэлакі й Лука Цуладзэ нібыта зьмешчаныя ў спэцпрыёмнік-разьмерквальнік па вуліцы Акрэсьціна ў Менску, і іх чакае дэпартацыя зь Беларусі.
Дзяжурны спэцпрыёмніку аднак паведаміў Радыё Свабода, што гэтыя грамадзяне Грузіі да іх не паступалі. Тым часам у гатэлі “Звязда”, дзе жылі Георгій Кандэлакі й Лука Цуладзэ, паведамілі, што ў абед яны былі выпісаныя з гатэлю, і іх рэчы забралі. Праўда, адміністратар гатэлю ня здолела паведаміць, ці забіралі іх пастаяльцы свае рэчы асабіста, альбо іхныя рэчы забраў нехта іншы.
Гл. таксама Затрыманы каардынатар “Зубру” і грузінскія актывісты