Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Deutsche Welle": інтэрнэт-вэрсія будзе часткова на беларускай мове


БелаПАН Інтэрнэт-вэрсія радыёпраграмы “Нямецкай хвалі”, якая будзе трансьлявацца на Беларусь, будзе часткова беларускамоўнай. Пра гэта заявіў БелаПАНу кіраўнік аддзелу камунікацыяў радыёстанцыі Яганэс Гофман.

Гэтае рашэньне прынятае ў сувязі зь вялікай колькасьцю лістоў, якія прыходзяць на станцыю, у якіх грамадзяне Беларусі асуджаюць ідэю вяшчаньня на Беларусь на расейскай мове.

Прадстаўнік “Нямецкай хвалі” ня выключыў, што ў будучыні вяшчаньне можа весьціся на беларускай мове. “Спачатку мы павінны ўбачыць вынік, ці выкліча гэтая праграма рэзананс у прынцыпе” – заявіў спадар Гофман.

Першая перадача мае выйсьці ў эфір 1 лістапада. Яна будзе трансьлявацца па паўгадзіны тры разы на дзень, у прамым эфіры – ў 18.30, і ў запісу – у 20.30 і ў 22.30. Выпускам праграмы будуць займацца два супрацоўнікі “Нямецкай хвалі” і карэспандэнты ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG