Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Паўлаўскас хоча паказаць беларусам, "як можна жыць іначай"


Тацяна Поклад, Вільня Старшыня Сойму Літвы Артурас Паўласкас у інтэрвію літоўскаму радыё сказаў сёньня, што Літва, якая імкнецца да лідэрства ў сваім рэгіёне, можа прадэманстраваць сваім суседзям беларусам прыклад іншага жыцьця.

Старшыня Сойму Літвы Артурас Паўласкас сёньня ў сваім інтэрвію для літоўскага радыё “Радыё навінаў” ("Žinių radijas") адносна дачыненьняў Літвы з суседнімі краінамі адзначыў, што Беларусь мае “дэмакратызавацца” і што Літва ў яе памкненьнях зрабіць Беларусь больш свабоднай і дэмакратычнай краінай ідзе “слушным шляхам”. Паводле сьпікера літоўскага парлямэнта, жыхары Беларусі павінны пабачыць, дзякуючы Літве і “іншы бок жыцьця”.

(Паўласкас: ) “Мы, як найбліжэйшыя суседзі, сваім прыкладам можам прадэманстраваць беларусам, як можна жыць іначай. Насамрэч, лідэрам (рэгіёну) можна стацца тады, калі маеш ідэі, калі гэтыя ідэі можаш ажыцьцявіць, і гэтыя ідэі арыгінальныя, альбо сапраўды канструктыўныя. І Літва такія ідэі мае. Асабліва што да ўсходняга рэгіёну. Паглядзіце, якія сёньня ў нас добрыя дачыненьні з Украінай, з краінамі Паўдзённага Каўказу. Мы сваім прыкладам ім можам паказаць, як можна пасьпяхова разьвіваць сваю эканоміку, дэмакратыю. Людзі прыяжджаюць да нас, вучацца і пераймаюць наш прыклад”.

Адначасова А.Паўласкас адзначыў, што Літва мае і надалей быць прынцыповай у ацэнках шматлікіх парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG