У адпаведнасьці з законапраектам, чыноўнікі — у тым ліку, і вышэйшыя ўладныя асобы — павінны будуць штогод да 1 сакавіка дэкляраваць свае прыбыткі й маёмасьць. Гэта тычыцца таксама кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый (у тым ліку, і недзяржаўных службоўцаў), кіраўнікоў іншых арганізацый, уключаных у кадравы рэестар кіраўніка дзяржавы, а таксама кіраўнікоў недзяржаўных сельгаспрадпрыемстваў, зь якімі заключаюць кантракты адпаведныя органы ўлады.
Дэкляраваць маёмасьць і прыбыткі будуць абавязаны гэтаксама й сем’і чыноўнікаў — бацькі, дзеці, браты й сёстры, дзяды, бабулі й унукі, калі яны жывуць разам і вядуць агульную гаспадарку. Пры неабходнасьці кампэтэнтныя органы могуць запатрабаваць дэклярацыі пра прыбыткі й маёмасьць і ў сваякоў, якія не жывуць разам.
Я зьвярнулася ў Міністэрства падаткаў і збораў з пытаньнем, ці будуць абнародаваны ў мэдыях зьвесткі пра прыбыткі й маёмасьць чыноўнікаў, як гэта робіцца ў многіх краінах сьвету — у тым ліку, і ў суседніх Украіне й Літве?
Аднак начальніца аддзелу дэкляраваньня прыбыткаў і маёмасьці Марына Грыгарчук адмовілася адказваць, спаслаўшыся на тое, што яны не камэнтуюць праектаў заканадаўчых актаў. Да таго ж, гэты праект рыхтавала не Міністэрства падаткаў і збораў, але Адміністрацыя прэзыдэнта.
А як самі чыноўнікі Адміністрацыі ставяцца да таго, што ім давядзецца дэкляраваць маёмасьць і прыбыткі? Памочнік прэзыдэнта ў пытаньнях фізычнай культуры, спорту й разьвіцьця турызму Генадзь Аляксеенка запэўніў Радыё Свабода, што не баіцца дэкляраваць сваю маёмасьць.
(Аляксеенка: ) “Нармальна. А чаго хаваць чыноўніку? Запісаў заробную плату. Калі займаесься выкладчыцкай дзейнасьцю, — уключы”.
(Карэспандэнтка: ) “А, можа, маглі б сказаць, што маеце цяпер?” (Аляксеенка: ) “І жыльлё ёсьць — усё ёсьць, як у нармальных людзей”.
Многія прадстаўнікі вышэйшай улады Беларусі цяпер будуюць шыкоўныя катэджы побач з рэзыдэнцыяй Аляксандра Лукашэнкі. Напрыклад, увесну ў Драздох пасяліўся старшыня Менгарвыканкаму Міхаіл Паўлаў. Як пісала тады незалежная газэта “Народная воля”, каб збудаваць катэдж, ён прадаў дом у Баранавічах і ўзяў крэдыт у “Беларусьбанку”. А вось калі журналісты ў перапынку паміж пленарнымі паседжаньнямі ў Палаце прадстаўнікоў запыталіся ў сьпікера Ўладзімера Канаплёва, на якія сродкі ён будуе катэдж у Драздох, спадар Канаплёў адказаў, што ня любіць, калі ўмешваюцца ў ягонае асабістае жыцьцё.
Дэпутатка Вольга Абрамава й цяпер штогод дэкляруе свае прыбыткі. Яна будзе галасаваць за прыняцьцё законапраекту, але ня ўсіх ягоных частак.
(Абрамава: ) “Калі прапаноўваецца, каб пры гэтым дэкляравалі свае прыбыткі ўсе сваякі чыноўнікаў, калі прапаноўваецца, наколькі я ведаю, каб дэкляравалі прыбыткі таксама прадпрымальнікі, якія атрымліваюць урадавыя замовы, то гэта перагіб. І гэтае часткі я, безумоўна, не падтрымаю”.
Палітоляг Аляксандар Фядута, які ў 1994-95 гадох узначальваў Упраўленьне грамадзка-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзыдэнта, вітае прыняцьцё закону, але яго цікавіць, чаму Лукашэнка не прапанаваў такога законапраекту ў першыя ж гады свайго прэзыдэнцтва.
(Фядута: ) “У 1994 годзе была надрукавана дэклярацыя пра прыбыткі прэзыдэнта Беларусі й прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра. Але больш нічога ў гэтым кірунку не рабілася. Тое, што цяпер, праз 12 гадоў сваёй прэзыдэнтуры, Лукашэнка нарэшце ўносіць гэты законапраект, азначае: больш доказаў, што ён сапраўды вядзе нейкую барацьбу з карупцыяй, у яго няма. Напрыклад, бізнэсоўцы ацэньваюць Беларусь як адну з найбольш карумпаваных краін”.