Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Еж, пакуль рот сьвеж, бо як памрэш, дык і калом ня ўб’еш


Пятро Васючэнка, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Так прыгаворвала, сьветлая ёй памяць, мая дарагая цешча, Марыя Здановіч, калі частавала дарагога зяця блінцамі ды скваркамі. Прымавіска гэтая сьведчыць пра дзьве мэнтальныя рысы беларусаў. Беларус, як адзначаў яшчэ Ўладзімер Караткевіч, вялікі аматар смачна пад’есьці. Яшчэ беларус – стыхійны геданіст.

Беларус шануе ціхія радасьці зямнога жыцьця, хаця ўпотай і марыць, як Міхал з Коласавай паэмы, пра новую зямлю і новае неба. Але хто ведае, калі тое будзе і як там яно будзе...

Да кожнай справы беларус прыступае не раней, чым грунтоўна падсілкуецца. Нават недарэчныя грэшнікі з Купалавага вадэвілю “Прымакі” перш, чым ісьці тапіцца, узяліся за яечню. А пасьля скваркі ды чаркі песьню завялі, а потым нечага й тапіцца раздумаліся...

Кожны народ Эўропы мае патаемную геданістычную жылку, таму адпаведнікі прыказкі можна знайсьці шмат у каго. Ганарыстыя рымляне казалі: fruere vita, dum vivis, – што азначала: цешся жыцьцём, пакуль жывеш. No time like the present (няма як лепш, чым цяпер) – флегматычна кажуць ангельцы. Імпульсіўныя французы сьцьвярджаюць: сёньня жыве, а заўтра ў труне. Немцы раяць: бяры жыцьцё, як яно ё. Ешь, пока рот свеж; завянет – ни на что не взглянет – згаджаюцца зь беларусамі расейцы.

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG